Гамілія на свята Ахвяравання Пана
Дарагія
браты і сёстры!
Сённяшняе
свята перш за ўсё з’яўляецца выразным
пытаннем аб нашай рэлігійнасці. Гэтая
рэлігійнасць у сваю чаргу грунтуецца
на верным выкананні Божай волі. Гэтая
вернасць адносіцца ў першую чаргу да
Бога, які нас любіць, да Яго волі і да
закліку, праз які Ён да кожнага з нас
звяртаецца. Вернасць гэта тая цнота,
якая добра сведчыць пра чалавека.
Для
нас,дарагія браты і сёстры, прыкладам
гэтай вернасці без сумніву з’яўляецца
Марыя і Юзаф. Яны заўсёды былі паслухмянымі
Божаму закліку і ўсё сваё жыццё выконвалі
Божую волю. Таму прыбылі да святыні,
выканаць Яго святую волю, выканаць усё
паводле Права. Святы Лука Евангеліст
чатыры разы падкрэслівае той момант,
што Марыя і Юзаф выканалі ўсё паводле
Божага права, выканалі ўсё, што ім Бог
наказаў. Падобным чынам- як мы з вамі
чулі -паступілі Сымэон і Ганна прарочыца,
яны былі паслухмянымі Духу Святому.
Паводле
права бацькам належыла ахвяраваць
свайго першароднага, як кажа кніга
выйсця: першародных з сыноў тваіх
выкупіш. Аднак вельмі цікавы тэалагічны
факт, што ў выпадку Езуса, гэтага выкупу
не было. Ён не быў ахвяраваны Богу, як
любы іншы чалавек, таму што належыў да
свайго Айца, на што сам пазней Езус
казаў: “Я і Айцец адно” Таму выкупу не
адбывалася, адбыўся толькі рытуал згодны
з Правам Маісея, адносна першародных.
Такім
чынам бацькі не мелі адносна Езуса
ніякага права і магчыма таму Сымэон
прамовіў да Марыі гэтыя словы: “Вось
Ён пастаўлены на падзенне і на паўстанне
многіх у Ізраэлі, ды на знак, катораму
будуць працівіцца і Тваю ўласную душу
праб’е меч, каб выявіліся намеры многіх
сэрцаў”.
Таксама пазней, калі Езусу споўніцца
дванаццаць год, Ён скажа: “Навошта
Мяне шукалі? Няўжо не ведалі, што Мне
трэба быць у тым, што належыць Айцу
Майму”
Айцец
мае поўнае права да свайго Сына і не
праз якае выкупленне ніхто гэтага права
не можа набыць. Але гэты чын прынясення
Езуса да святыні з’яўляецца ў пэўным
сэнсе ўрачыстым прадстаўленнем Яго
Богу, у месцы, якое асабліва да Яго
належыць – у святыні. Таксама праз гэта
выканалася прароцтва Аггея, які прамовіў
да людзей, каторыя вярталіся з няволі
і пачыналі адбудоўваць святыню, калі
яны непакоіліся, што цяперашняя святыня
не роўня былой, якую збудаваў Саламон,
сын Давіда і якую зруйнавалі Вавілонцы.
Прарок Аггей тады так сказаў: “Будучая
хвала гэтага дому, будзе большая за
мінулую!”
Таксама выканаліся словы прарока
Малахіі, які казаў, што прыйдзе да сваёй
святыні Пан, якога вы чакаеце і Анёл
Запавету, якога прагнеце!
Калі
чытаем Біблію, асабліва Стары Запавет,
кнігі прарокаў, то ясна бачым, што
выканаліся шматлікія прароцтвы, якіх
людзі вякамі чакалі. Можа толькі сучаснікі
Езуса не спадзяваліся, нават не ведалі
які гэта Месія. Многія думалі, што Месія
прыйдзе ў ззянні нябеснай Хвалы, а яго
прыход знішчыць Рымскі прыгнёт, якія
панаваў ў тыя часы. Яўрэі нямелі вольнасці.
Іх край быў адной са шматлікіх правінцый
Вялікай Рымскай Імперыі. Але не такім
быў Месія. Яго моц не заключалася ў сферы
палітычнай або мілітарнай. Ён Месія і
Валадар нябачнага валадарства: валадарства
сэрцаў.
І
вось, той доўгачаканы Месія, якога нясуць
на руках убогія простыя людзі, якія
нічым знешне не адрозніваюцца ад усіх
астатніх людзей, якія увазодзяць праз
браму Ерузалімскай Святыні. Уваходзіць
Месія-Езус у гэтую святыню, як малое
безабароннае немаўлятка. Аднак у Ім
выразна бачаць сапраўднага Збавіцеля
як старац Сымэон так і прарочыца Ганна.
І гэтае збаўлення, якое Езус нясе,
праявіцца ў знаку, якому будуць працівіцца
і здзейсніца гэтае збаўленне некалькі
дзесяткаў год пазней, на супрацьлеглым
адносна Святыні узвышшы Гарэб, на якім
узносіцца Галгофа, на якой і будзе стаяць
Крыж Збаўлення.
Добра
ведаем, дарагія браты і сёстры, прымаўку:
сцяжынкі Божыя не з’яўляюцца людскімі
сцяжынкамі, а спазнаць гэтыя сцяжынкі
могуць людзі простыя ды ўбогія, падобныя
Сымэону і Ганне. А для нас якія жывем у
21 стагоддзі, гэты ўваход Пана да святыні
ў постаці дзіцяткі з’яўляецца напамінам,
каб мы шанавалі дадзенае Богам жыццё.
Бо ў кожным чалавеку, нават самым слабым
і недасканалым, прыходзіць сам Бог. Таму
Свята Ахвяравання Пана ў Святыні
з’яўляецца заклікам да аховы і абароны
кожнага зачатага дзіцяці. Каб кожнае
дзіця як перад так і пасля нараджэння,
мела годныя ўмовы развіцця, якое асвяціў
сваёю асобай Сам Божы Сын, прынесены
Марыяй і Юзафам да святыні.
Найсвяцейшая
Панна Марыя, складае гэтую ахвяру, каб
прадставіць Айцу, Яго Сына, які ў Яе
ўлонні атрымаў чалавечую натуру, стаў
падобным да нас ва ўсім, апрача граху.
Праз гэта Бог кіруе да кожнага з нас
сваё запрашэнне. Ён не абмяжоўваецца
толькі сваім выбраным народам, але
збаўленне мае ўніверсальны характар.
У ім заключаецца праўда пра тое, што Ён
Бог сёння шукае мяне, прагне знайсці і
прыгарнуць да Сябе, бо Ён мяне любіць.
Якім
будзе мой асабісты адказ на гэтае
запрашэнне? Ці вазьму я ў свае рукі
Езуса, так як браў яго некалі Сымэон? Ці
буду размаўляць пра Яго так як рабіла
гэта пррочыца Ганна? Урэшце ці дазволю
Богу, каб Ён мяне надалей вёў па жыцці
нягледзячы на выпрабаванні і цяжкасці,
якія мяне могуць сустрэць? Каб я
ўдзельнічаў у Кожнай Эўхарыстыі, будучы
больш багаты ў жыццёвы досвед, які не
заўсёды лёгкі і просты. Калі дазволю
Богу, весці мяне, то праз гэта ўзмоцніцца
мая вернасць і прагненне Бога будзе
значна большым.
Вось
у гэтым, дарагія браты і сёстры, заключаецца
сэнс сённяшняга свята, якое разам
перажываем. Бог, прымаючы свайго Сына
ў Святыні, узбудж
Памятайма,
што Бог штодзёння мае моц чыніць цуды
для кожнага з нас. Але! Ці знойдзе Сын
чалавечы веру на зямлі калі прыйдзе?
Амэн.

Comments
Post a Comment