Крыжовая дарога "Дарога надзеі і перамогі"
уступ:
Сёння ў чарговы раз паразважаем
над стацыямі крыжовай дарогі. Пройдзем
яе па слядах Хрыста, і папросім Яго
перамяніць нашыя сэрцы. Гэтых
14 стацый пройдзем углядаючыся ў сябе,
на сваё жыццё, але праз прызму цярпенняў
Хрыста. Прыгадаем адну праўду: што гэты
цяжкі, драматычны шлях не прыводзіць
Езуса да паражэння , як можа здалося
вучням і апосталам на першы погляд, але
гэта шлях да поўнай прамогі, шлях да
ўваскрасення. Дарога на Галгофу, якую
прайшоў Езус чакае і нас. Яна не такая
кароткая як у Езуса, але раскладзена на
ўсё нашае жыццё. Таму пройдзем гэты шлях
за Езусам, вучачыся ад Яго пакоры, умення
прабачаць і быць верным свайму
хрысціянскаму пакліканню.
1. Езус
выдадзены на смерць :
Ціхі,
пакорны, Езус стаяў прад раз'юшаным
натоўпам і маўчкі зносіў абвінавачанні.
Ён не апраўдваўся, Яму не трэба было
нічога казаць. Доўгі час Ён адкрыта
навучаў у святыні, і шукаючым праўды
Яго навука была вядомай. А тым, хто праўды
не хоча, сэнсу казаць - няма.
Прайшло
ўжо нямала часу…Але свет Яго ўсё яшчэ
выпрабоўвае: Чаму мне балюча? Чаму
столькі зла ў свеце? Ты нічога не
адказваеш? Але вось Ён – адказ. Прыняць
Божую Волю, як складана б гэта не было..
І тады, напэўна, усе пытанні знікнуць…
Пане,
навучы нас заўсёды прымаць Тваю Волю
так, як зрабіў гэта Езус.
2. Езус
бярэ крыж..
Езус
бярэ свой Крыж не проста, але з любоўю.
Давер да Айца і шчырае жаданне выканаць
Яго Волю, якой яна б не была, дапамагаюць
Езусу, не гледзячы на зраненае, слабое
цела захоўваць супакой у сэрцы.
Езус
кажа таксама кожнаму з нас «Калі хто
хоча ісці за Мной, хай адрачэцца ад
самога сябе возьме свой крыж і ідзе за
Мной.»
А
ці можам мы зрабіць сабе выклік і пранесці
свой крыж так спакойна як Езус? Божа,
дапамажы нам у гэтым.
3. Езус
падае першы раз
Езус
падае пад цяжарам Крыжа, каб паказаць,
што ён разумее нас калі
мы падаем. Часта нам няёмка прызнаваць
свае памылкі, недасканаласці…Мы варожа
ставімся да людзей, якія падаюцца нам
моцнымі, у той час як мы – зусім слабыя…
Але
Езус падказвае, што нічога саромнага
няма ў падзенні, галоўнае – узняцца і
ісці далей…Так, Пан Бог дапускае падзенні
ў нашым жыцці, але варта памятаць што
Ён дапусціў іх і ў жыцці Свайго Умілаванага
Сына.
Пане,
навучы нас не засяроджвацца
на сваіх падзеннях,
але ўглядацца ў Тваю славу.
4. Езус
сустракае сваю Маці
Святы
Грыньён дэ Манфор казаў, што Шлях да
Неба з Марыяй высланы ружамі і шоўкам.
Гэта
не значыць, што калі мы даверымся Марыі,
нашай Маці, цяжкасцяў не будзе. Самыя
верныя ўшанавальнікі Марыі, атрымліваюць
ад Яе шмат ласкаў, і ў большасці гэта
пакуты. Але Марыя заўсёды дае сваім
верным спадарожнікам мёд матчынай
любові, якая дапамагае з радасцю
пакаштаваць горыч пакутаў і ўзмацняе
іх алеем чыстай любові, які дапамагае
нават у поўным бяссіллі ісці наперад.
І першым гэта дасведчыў Езус.Марыя,
маліся за нас, каб перажываючы складаныя
моманты жыцця мы не паддаваліся роспачы,
але аддаваліся тваёй матчынай апецы.
5. Сымон
дапамагае несці крыж
Пакора
Бога выходзіць за ўсялякае разуменне.
Маючы моц патрымліваць цэлы свет, Ён
дазваляе свайму стварэнню несці Крыж.
Напэўна, для Сымона гэта была непрыемная
сітуацыя, яму прыйшлося дзяліць не
толькі крыж, але і ганьбу з Езусам.
Толькі пасля яго імя ўвайшло ў гісторыю
як таго, хто дапамог Езусу. Таму будзем
вучыцца давяраць Божаму Провіду… Тое,
што сёння нам непрыемна, заўтра мы будзем
лічыць за шчасце…
Божа,
навучы нас давяраць Табе.
6. Вераніка
выцірае аблічча Хрыста
Дзе
былі сотні людзей, якіх ацаліў Езус? Дзе
была большасць Яго вучняў? Няўдзячнасць
людзей рабіла Яго Крыж яшчэ цяжэйшым.
Толькі Вераніка не пабаяўшыся меркаванняў
людзей, працягнула Езусу сваю хусцінку,
у адказ на што Езус падараваў Ёй адбітак
Свайго Твару.
Бог
можа выкарыстаць нават самую маленькую
праяву нашай любові на карысць нам,
галоўнае адважыцца на яе…
Пане,
навучы нас быць такімі мужнымі і адкрытымі
на патрэбы іншых, як Вераніка.
7. Езус
зноў падае пад цяжарам крыжа
Езус
упаў ужо другі раз. Здаецца, такі слабы,
але колькі ў гэтай слабасці моцы! Часта
мы судзім людзей паводле іх знешнасці,
і вельмі часта не маем рацыю. Але калі
глядзім на Езуса, то бачым, што Яго
найважнейшы момант быў найслабейшым.
Яго найвялікшы трыумф здаваўся людскім
вачам правалам. Яго найбольшы акт любові
быў незразумелым і непрынятым.
Пане
Божа, навучы нас бачыць іншых так, як
бачыш іх Ты.
8. Езус
суцяшае плачучых жанчынЗа
Езусам ішоў вялікі натоўп людзей і
жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім,
а Ён заклікаў іх плакаць не па Ім, але
па сабе. Бо «Калі з зялёным дрэвам так
робяць, то што з сухім будзе»?
Ён
не засяроджваецца на Сваіх цярпеннях,
але як добры Пастыр думае пра лёс кожнай
сваёй авечкі па-асобку. Ён, Зялёнае
Дрэва, памірае за сухое – за кожнага з
нас. Але пакуль мы не прызнаем у Ім свайго
Збаўцы, не проста чалавека, які бязвінна
цярпеў, наш стан вельмі плачэўны…Пане,
дапамажы нам заўсёды памятаць,што мы
не можам добрымі справамі заслужыць
збаўлене, мы можам яго толькі прыняць
як твой найкаштоўнейшы дар.
9.
Езус падае трэці раз
Езус
падае трэці раз, неглядзячы на дапамогу
Сымона. Гэтым Ён паказвае, што бываюць
моманты, калі нават з дапамогай сябра
альбо іншай любячай асобы мы не можам
утрымацца ад падзення. У такіх сітуацыях
здаецца, што ўсе цяжкасці жыцця сабраліся
ў адзіным моманце і вытрываць ужо
немагчыма. І ў малітве мы кажам аб гэтым.
«Я не магу больш». Але ці чуем адказ: «Я
разумею».
Божа,
навучы нас заўважаць тваю любоў і
разуменне асабліва ў цяжкія хвіліны,
каб мы не ўпадалі ў роспач, але заўжды
знаходзілі сілы ўзняцца.
10.
З Езуса здзіраюць адзенне
Цела
Езуса падобнае да адной вялікай
акрываўленай раны. Па кантрасце
прыгадваецца наша любоў да камфорта,
залішнія преражыванні пра сваё здароўе…
празмерны клопат пра знешні выгляд
свайго цела, якое часамі становіцца
нават ідалам…Пане,
дапамажы нам перамагчы ў сабе залішнюю
прывязанасць да зямных рэчаў , а таксама
навучыцца з годнасцю ставіцца да сваіх
целаў і целаў іншых людзей.
11.
Езус прыбіты да крыжа
Цяжка
ўявіць, што Бога прыбівае да крыжа
ўласнае стварэнне. І яшчэ цяжэй, што
менавіта ЛЮБОЎ дапамагае гэтаму
здзейсніцца! Здаецца, што з прыбітымі
да Крыжа рукамі і нагамі Сэрца Езуса
ўпрошвае аб вяртанні любові. Здаецца,
у Сваім маўчанні Ён крычыць з пагорка
« Я люблю вас. Прыйдзіце. Не бойцеся. Я
не магу Вас параніць. Толькі вы Мяне».
Божа
Ойча, пра дзеянне Духа Святога, навучы
нас любіць Езуса так, як Ты Яго любіш.
12.
Езус памірае на крыжы
Бог памер! Нядзіўна, што зямля дрыжала, сонца села, мёртвыя паўсталі, а Марыя стаяла ў жаху. Чалавечае цела Езуса выпусціла душу, але Боскасць працягвала праяўляць сваю моц. Усё стварэнне паўставала, з-за таго што Слова, Якое сталася Целам, аддзялілася ад гэтага свету. Толькі чалавек быў занадта пыхлівы каб убачыць і ўпарты каб пазнаць гэтую Праўду.
Бог памер! Нядзіўна, што зямля дрыжала, сонца села, мёртвыя паўсталі, а Марыя стаяла ў жаху. Чалавечае цела Езуса выпусціла душу, але Боскасць працягвала праяўляць сваю моц. Усё стварэнне паўставала, з-за таго што Слова, Якое сталася Целам, аддзялілася ад гэтага свету. Толькі чалавек быў занадта пыхлівы каб убачыць і ўпарты каб пазнаць гэтую Праўду.
Божа,
дапамажы нам у смерці Езуса заўсёды
бачыць ўзнёслую таямніцу і ніколі не
забывацца пра Яго любоў.
13.
Цела Езуса здымаюць з Крыжа
Перапоўненая
горам Марыя каля Крыжа. І Ян разам з Ёй.
Ужо цямнела, і таму трэба было хутчэй
здымаць Пана з Крыжа. Пасля дазволу, які
быў атрыманы ў Пілата, на Галгофу прыехаў
Юзаф, удзельнік нарады, чалавек добры
і праўдзівы з Арымафеі, чакаючы таксама
Валадарства Божага. З Ім быў і Нікадым,
прыходзіўшы раней да Езуса ўначы, і
прынес сумесь са смірны і алоэ літраў
каля ста. Яны не былі вядомымі як
наступнікі Настаўніка, як сведкі цудаў,
але ў момант, калі ўсе разбегліся, яны
не пабаяліся прыйсці.
Пане,
навучы нас вернасці, каб мы ніколі не
адыходзілі ад цябе а ішлі за Табой да
канца.
14.
Езуса кладуць у магілу
Калі
Езус нарадзіўся, усё людзі спалі, толькі
анёлы ціха спявалі. Калі Езус быў
пакладзены ў магілу - стварэнне адпачывала
таксама. Гэта нагадвае нам жыцці простых
людзей: большасць з іх нарадзіліся ў
невядомасці, і аб смерці іх ведала вузкае
кола людзей. Такі ціхі прыход Езуса на
зямлю і сыход паказваюць, што самае
галоўнае ў жыцці – спаўненне Божай
Волі.
Божа,
навучы нас ва ўсім што робім шукаць
Тваёй Волі, каб скончыўшы зямное
пілігрымаванне, мы змаглі годна прыняць
смерць.
заканчэнне:
Варта
памятаць, што Крыжовая дарога – не
сумнае апавяданне. Святы Хасэмарыя
Эскрыва шмат разоў паўтараў, што карані
хрысціянскай радасці маюць фому крыжа.
Так, Крыжовая Дарога – шлях пакуты, але
ў той жа час яна дарога надзеі і перамогі.
Калі мы прыкладзем усе сілы з нашага
боку, то можам стаць самымі шчаслівымі,
хоць ні на секунду нас не пакіне Крыж.
Бо Ён стане тронам на якім Валадарыць
Хрыстус.
Падрыхтавала:
Анастасія
Басанец

Comments
Post a Comment