Гамілія на 4-ю Велікодную нядзелю


Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак.”
Дарагія браты і сёстры! Чацвёртая Велікодная нядзеля у Літургічным годзе мае назву Нядзелі Добрага Пастыра. І мэтай гэтай нядзелі з’яўляецца тое, каб мы ўсвядомілі, кім для нас з’яўляецца Езус Хрыстус, і якую ролю Ён адыгрывае у жыцці кожнага з нас. Найлепш ілюструе гэта вобраз пастыра, які мы сёння чулі ў Евангеллі. “Я-добры пастыр - кажа Езус”. Магчыма, сёння мы не так разумеем, што значыць быць пастырам у даслоўным сэнсе, прынамсі не так разумеем, як калісьці, бо у нашай культуры гэткая прафесія вельмі ўжо рэдкая. Але варта задумацца, які глыбокі змест закладзены ў гэтым вобразе.
Дарагія, выдатна можна зразумець вобраз добрага пастыра, калі стварыць пэўны кантраст і параўнаць са злым пастырам – наёмнікам. Такі пастыр-наёмнік працуе толькі дзеля грошай. Авечкі яго моцна не цікавяць, але магчымасць хутчэй выканаць працу і атрымаць за яе ганарар. Таму наёмнік не будзе клапаціцца пра авечак, не стане ён іх абараняць у сітуацыі пагрозы ці небяспекі, але хутчэй за ўсё кінецца на уцёкі, каб зберагчы сябе. Бо у сваёй працы ён не карыстаецца любоўю, але толькі выгадай. І у выніку нейкай небяспекі авечкі застаюцца самі, без аховы і клопату. Наёмнікі бываюць вельмі інтэлігентнымі і без скрупулёзу. Яны могуць шмат чаго абяцаць, каб толькі атрымаць уплыу і ўладу. Толькі ў іх выпадку гэтая улада існуе для самой улады. Таму у выпадку наёмніка, адкрываецца вялікае поле да крывадушніцтва, маніпуляцыі, хлусні, зняволення. Гэта плёны дзейнасці наёмніка, а не добрага пастыра.
Прыкладау такога роду наёмнікау, жыццё і гісторыя паказвае шмат. Не абавязкова, гэта нейкія вялікія здрады, махінацыі, ці генацыд, што мела месца ў гісторыі і некаторыя магчыма нават сведкі гэтага. Але быць наёмнікам гэта не столькі рабіць шкоду ці яунае зло, перадусім гэта занядбанне добрых рэчаў, сваіх абавязкау. Таму ў сферы веры гэта таксама актуальна, і датычыць кожнага, паколькі кожны мае абавязкі веры. Навошта так старацца і мучацца – сказау бы той, да каго “авечкі не належаць”, сказаў бы той, хто не паважае і не любіць людзей, хто з імі проста не лічыцца. Які павінен для іх працаваць, але працуе для чагосьці іншага….
Таму, дарагія браты і сёстры, адной з умоваў, якая стварае добрую глебу для службы іншым з’яўляецца “прыналежнасць” сувязь з людзьмі, якія давяраюцца маёй апецы і клопату. Вельмі яскрава гэта бачна ў сям’і: бацькі якія любяць сваіх дзяцей з’яўляюцца найлепшымі пастырамі. Часамі ў школе з’яўляюцца падобныя настаўнікі, якія выхоўваюць і навучаюць ад сэрца. Прыклад гэтага ёсць і ў розных парафіях. Вельмі выдатна бачна з боку: які святар аўтэнтычна любіць сваіх верных, а які толькі для іх працуе.
Калі так, то варта ствараць такія умовы якія спрыяюць будаванню і умацаванню менавіта такой паслугі, паслугі з любові. Адносінаў, якія спрыяюць еднасці і паразуменню. Добры пастыр павінен ведаць сваіх авечак, іх патрэбы, магчымасці, іх праблемы. Ён павінен таксама адчуваць любоў і давер сваіх авечак, павінен ведаць што і Ён ім патрэбны, а яны патрабуюць яго і яго паслугі. Калі чалавек не адчувае сябе патрэбным і любячым, цяжка яму знайсці ў сабе іскарку энтузіязму і руплівасці.
Дарагія! Можа нам здавацца, што сапраудны пастыр працуе, не гледзячы на тое, ці патрэбны ён авечкам ці не. Што сапраўдная паслуга не павінна мець ні кроплі асабістай прывязанасці. Канешне, калі паглядзець толькі тэарытычна, то так. Але менавіта тут праходзіць тая ледзь заўважальная мяжа паміж пастырам і наёмнікам. Наёмніку хопіць вызначанага спісу абавязкау, штосьці у сэнсе парадку дня, дзе канкрэтна вызначана гадзіна і тое, што трэба ў гэты час зрабіць. Ні больш, ні менш. Але добраму пастыру гэтага не хопіць: ён сам цікавіцца, што можа зрабіць і што зрабіць павінен. А гэтага ні які рэгулямэн, ніякі спіс акрэсліць не здольны, бо гэта справа любові. Амэн.

Comments

Popular posts from this blog

Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Гамілія на IX звычайную нядзелю, год С

Гамілія на 3 ВН, год В