Віншаванне з Божым Нараджэннем_2013
“ХРЫСТУС
НАМ
НАРАДЗІЎСЯ,
ПРАСЛАЎЛЯЙМА
УЦЕЛАЎЛЁНАЕ
СЛОВА!”
Дарагія ў Хрысце
Пану!
Споўнілася абяцанне Бога, якое
цеплілася ў сэрцах людзей; выканаўся прароцкі заклік: Прыйдзі, Пане, і збаў
нас!
Завяршыўся
час чакання прыйсця Збавіцеля ў свет! Для кожнага чалавека, патрабуючага надзеі
збаўлення, нараджаецца Езус Хрыстус.
Праз сваё нараджэнне Ён прыносіць сапраўдны супакой ў нашыя сэрцы, каб праз
гэта мы змаглі адкрыць Божую любоў, яе глыбокі сэнс, і выйсці насустрач
прыходзячаму Пану з запаленымі светачамі веры.
Жадаем, каб
Хрыстус сваёю ласкаю нарадзіўся ў Вашых сэрцах, каб Яго нараджэнне ўмацавала
Вас у мудрасці і трываласці, дапамагло перамагаць крыўду-прабачэннем, а
падзел-еднасцю. Няхай свята Божага
Нараджэння стане для Вас аазісам Божай ласкі, у якой валадарыць Уцелаўлёнае
Слова.

З малітвай і сардэчнымі віншаваннямі,
Божае Нараджэнне A.D. 2013


Comments
Post a Comment