Казанне на ІІІ ЗН, год А


"Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, каб жыць мне ў доме Пана ва ўсе дні жыцця майго."

Дарагія браты і сёстры! 

Напэўна шмат хто з нас задумваўся над такім пытаннем: кім для мяне ёсць Бог. А паставіўшы сабе такое пытанне мы не раз стараліся знайсці на гэтае хвалюючае пытанне аб'ектыўны адказ. 

Часамі нам здаецца, што адказ на гэтае пытанне мы добра ведаем, а іншым разам мы апынаемся ў разгубленых пошуках, асабліва, калі мы нешта перажываем, калі няможам убачыць і адчуць Бога, якога мы раней бачылі і адчувалі. Дык які Ён, наш Бог?

У розных людзей існуе розны падыход да разумення Бога. Кім Ён з’яўляецца. Для адных - Ён толькі гіпотэза, якая тлумачыць шмат з’явау ў жыцці чалавека і ў сусвеце наогул. Для іншых Бог - гэта далёкая рэчаіснасць, якая нямае істотнага ўплыву на нашае жыццё. І ў такой сітуацыі трактуюць часта Бога не больш як адну з планетаў сонечнай сістэмы напрыклад Марс. Вядома ж, што яна існуе і можна пры дапамозе тэлескопу бачыць яе, можна на гэтую тэму шмат даведацца пры дапамозе падручнікаў, навуковых праграмаў, астранамічных даследванняў ці энцыклапедый і г.д. Але мільёны людзей паміраюць на зямным шары наогул не ведаючы нічога пра Марс. І такіх людзей маліа цікавіць пытанне ці на марсе ёсць жыццё. 

Для многіх Бог - гэта нейкая вельмі адлеглая рэчаіснасць, якая нямае ніякага ўплыву і дзеяння на чалавека. Яны толькі вераць, што Ён існуе. І больш нічога. Значна больш, іх можа цікавіць сусед, які жыве за сценкай, чым Бог і Яго Таямніца.

А яшчэ для іншай катэгорыі людзей Бог - гэта штосьці накшталт сонца, а яны жывуць у яго бляску. Ведаюць вартасць святла і цяпла. І хоць могуць дасвядчаць у сваім жыцці доугія ночы і цемру, але свядомасць таго, што некалі дачакаюцца цёплага сонечнага надвор’я, дазваляе ім перамагчы буры і непагадзі. Такі падыход да Бога робіць веру жывой, дае чалавеку моц і святло. Але усё роўна ў такім разуменні Бог гэты высока на небе, а чалавек нізка на зямлі. І дзейнічае нібы промні сонца, а чалавек жыве на зямлі цешучыся гэтымі промнямі.

Ведаеце, пераломным момантам у развіцці веры, з’яўляецца адкрыццё Бога ў супрацоўніцтве з Ім, з Яго ласкай. Ён блізка нас, рука аб руку, каб з намі быць, у нашым жыцці і з намі супрацоўнічаць. Гэтае адкрыццё веры з’яўляецца ў той момант, калі перадамною ўзнікае сітуацыя, якую я ўласнымі сіламі не магу вырашыць. Яна перарастае мае чалавечыя магчымасці. Заданне гэтае ужо мною пастаўлена, а паколькі па-людзку кажучы, гэта немагчыма, то трэба выконваць гэтае складанае заданне веручы, што Бог мне дапаможа і я усё рэалізую, як бы мне дзіўна і складана не здавалася. Бо толькі разам з Ім можна выканаць заданне у нашым жыцці, не гледзячы на ступень складанасці.

Гэта штосьці у такім сэнсе як напрыклад чалавек хоча перанесці цяжкую бэльку, сам яе няздольны падняць, і таму просіць Бога, каб узяу бэльку з другога канца. Веручы ў гэта ўзнімае бэльку і хоць не бачыць Бога, то дасканала адчувае, што Ён разам з ім нясе гэты цяжар. Гэта вобраз сяброўства. Бо сяброўства заусёды звязана з супрацоўніцтвам і заусёды гэтае супрацоўніцтва двухбаковае. Не паасобку, але разам. Сяброўства - гэта нешта на кшталт гладзенькага марскога пяску на якім бачныя чалавечыя сляды. Спачатку гэтых слядоу чатыры, а у нейкі момант толькі два. Сапраудны сябар не толькі гатовы падтрымаць, але нават узяць на рукі. І у жыцці кожнага з нас гэтым сапраўдным сябрам заусёды ёсць Бог. І нашыя бліжнія, якія нас любяць.

Адзін святар ведаў маладую сям’ю у якой было двое малых дзяцей. Сям’я гэтая ледзь зводзіла канцы з канцамі. Жылі вельмі бедна, таму чакалі, пакуль жонка выдзе на працу пасля дэкрэтнага адпачынку. Праз нейкі момант яны даведваюцца, што пад яе сэрцам заіснавала яшчэ адно жыццё. І ў сям’і адразу з’яуляецца страшная спакуса забіць гэтае жыццё перад нараджэннем. Здзейсніць аборт. Сям’я з болем і цяжкасцю перажывае тыя дні складаных выпрабаванняў і скончваюцца яны канкрэтным рашэннем мужа, які кажа да жонкі – народзіш дзіця, аб астатнім хай Бог клапоціцца. 

Ад тога моманту прайшло нямала год. Сёння гэта шчаслівая сям’я. Якую часта можна ўбачыць разам. І муж часта успамінае гэтыя цяжкія моманты кажучы: “вельмі часта мы з жонкаю разважаем пра гэтую таямніцу пяці год. Адбылося ў нашым жыцці за гэты час шмат новага. Усе перамянілася на лепшае. Мы пачалі апекавацца старой цёцяй і за апеку над ёй атрымалі жыллё. Я сам змяніу працу і знайшоў вельмі шмат добрых сяброў, якія проста нас зразумелі і пастараліся нам дапамагчы. У жонкі таксама выдатная праца. Шчыра дзякуем за гэта Богу! Калі святар пачуу гэтыя словы, то адказаў ім, што прымаючы гэтае дзіця, вы прынялі самога Бога ў сваё жыццё! І ад тога моманту Ён супрацоўнічае з вамі і ёсць вашым найлепшым сябрам.

Дарагія браты і сёстры! Апосталы да моманту спаслання Духа Святога мелі шмат планаў і перспектываў, абапіраючыся толькі на свае сілы, таму увесь той час сядзелі поўныя боязі ў закрытым памяшканні. Гэта не было дрэнным, бо іх гэта яднала, але ўсё ж яны не маглі ў поўні выконваць сваю апостальскую місію. І толькі з моманту, калі свае сілы даверылі Богу, пачалі з Ім супрацоўнічаць, то здзейснілі такія справы, ад якіх самі былі здзіўлены.

Ведаеце, для кожнага веруючага, для нас з вамі, Бог гэта не гіпотэза, не рэчаіснасць аддаленая быццам Марс, гэта нават не сонца на небе, але Усемагутны Сябар, дзякуючы якому можам зразумець чым ёсць сяброўства і любоў насамрэч. А зразумеўшы, будзем імкнуцца быць да Яго падобнымі. Амэн.


Comments

Popular posts from this blog

Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Гамілія на IX звычайную нядзелю, год С

Гамілія на 3 ВН, год В