Гамілія на V ЗН, год А
«Я - святло свету, — кажа Пан, —хто пойдзе за Мною, будзе мець святло жыцця.»
Дарагія браты і сёстры!
Сённяшняе Евангелле правакуе нас паставіць шэраг пытанняў: якім павінен быць веруючы чалавек сёння ў сучасным свеце? Што значыць соль і святло, аб якім, звяртаючыся да нас, кажа Хрыстус?
Дадзеныя рэчы: і соль, і святло выконваюць нямалую ролю ў нашым жыцці. Соль надае смак ежы, дзякуючы ёй, розныя патравы становяцца смачнымі. Калі ўзяць пад увагу святло, дык яно робіць выразным нашае зямное існаванне. Цяжка нават сабе ўявіць жыццё, калі б гэтага ўсяго не было. Нашая роля ў гэтым жыцці, як людзей веруючых, мець у сабе гэтую соль, аб якой кажа сёння Хрыстус, соль, якая дае свой асаблівы смак гэтаму свету.
Свет мяняецца. Апошнім часам робіць гэта вельмі хутка і адбываецца дадзеная перамена няцалкам у лепшы бок. Мы, як людзі веруючыя, можам бачыць сёння шмат плюсаў ад гэтых пераменаў, але і мінусы таксама ёсць. Толькі зараз гаворка не аб гэтым. Свет мяняўся і надалей будзе мяняцца, такое яго дынамічнае развіццё. Цудоўнае ў гэтым развіцці тое, што мы можам паўплываць на лепшыя перамены свету, асабліва, калі пачнем перамену ад саміх сябе. Калі зразумеем, якой соллю нам трэба быць у гэтым свеце, якім святлом асвятляць сваё жыццё і жыццё іншых людзей.
Таму ў нас паступова нараджаецца пытанне: што рабіць, каб быць сапраўднай соллю і святлом у сучасным свеце? Мяркую важным крокам у нашым жыцці будзе тое, што мы аб гэтым задумаемся і як вынік пачнем шукаць адказу. Тут важна не памыліцца адносна той крыніцы, з якой мы хочам гэты адказ зачэрпнуць.
Асабіста я раней не разумеў, чаму Езус апосталам і вучням тлумачыў свае прыпавесці, а для шматлікага акружаючага натоўпу, Езус кіраваў сваю навуку толькі і выключна ў форме прыпавесцей. Мяне трошкі бянтэжылі словы, якія былі зачэрпнуты з пэўнага прароцтва: «Каб вушамі слухалі і не разумелі і не навярнуліся.» Жорсткія словы. Але з другога боку мала чуць гэтыя словы, якія прамаўляе Хрыстус. Імі трэба вучыцца жыць. Значыць трэба быць вучнем Езуса Хрыста, каб спазнаць і прыняць Яго навуку. З безыменнага натоўпу зрабіць крок наперд, каб стаць канкрэтным вучнем Езуса Хрыста.
Вось гэта ўжо першыя крокі, для таго, каб зразумець значэння солі і святла. Гэта я веруючы хрысціянін павінен надаваць смак маёй штодзённасці, а значыць я магу яе перамяняць не цалкам, канешне, сваімі сіламі, але разам з Хрыстом, маім Настаўнікам. Разам з Ім мы можам перамяніць не толькі сваё жыццё, але асвятліць шлях многіх, нават і тых, хто яшчэ магчыма ў цемры.
Справа ў тым, што пра Хрыста можна шмат чуць, але так і не спаткаць Яго ў сваім жыцці. Дзіўна гэта, але як жа часта можна заўважыць пэўную разбежнасць паміж нашай вераю, якую мы вызнаем і стылем жыцця, якім жывем. Напэўна гэта кожны з нас адчувае. Часамі мне здаецца, што вера некаторых заканчваецца на парозе касцёла, калі з яго выходзяць. Ці такім павінен быць сапраўдны вучань Хрыста? Так. Ніхто з нас не з'яўляецца дасканалым, раней ці пазней дапускаем памылкі. Але калі паглядзім на апосталаў і вучняў Езуса іх жыццё таксама не было пазбаўлена выпрабаванняў і памылак, сумніваў і цяжкага досведу. Аднак свядомасць праўды, у якую яны вераць, якую вызнаюць і якой жывуць, дапамагала ім вытрываць у Божай любові, дапамагала ім знаходзіць выхад нават з самых складаных жыццёвых сітуацый. Бо ў веры няма бязвыхаднасці, а хрысціянская надзея па сутнасці няўміручая.
Мае дарагія! Галоўнае не баяцца. Сам Езус кажа - не бойцеся, Я перамог свет! Калі так, то і мы разам з Ім здольныя перамагчы гэты свет. А як гэта ўчыніць? Добрыя рэкамендацыі сёння дае першае чытанне з кнігі прарока Ісаі: «Дзяліся з галодным хлебам, пускай у дом бедных вандроўнікаў, ад роднага свайго не хавайся...» Па-іншаму будзь міласэрны, спагадны, справядлівы...
Гэта добрыя рэкамендацыі, якія некалі перафразуе Езус, кажучы, што зрабілі аднаму са сваіх бліжніх, тое ж і Мне зрабілі. Таму справы міласэрнасці не толькі дапамагаюць тым, хто знаходзіцца ў бядзе, хто патрабуе нашай дапамогі, але гэта ўзаемнае ўзбагачэнне: і таго, да каго звернуты нашыя ўчынкі міласэрнасці, і нас, якія іх чынім. Нашае сэрца, дарагія браты і сёстры, таксама ўзбагачаецца, як мы кажам, становіцца больш чалавечным, міласэрным. І ў той час мы таксама дасвядчаем міласэрнасці самога Бога: «Тады будзеш клікаць, і Пан выслухае, папросіш дапамогі, і Ён адкажа: Вось я!»
Даражэнькія! Быць соллю зямлі і святлом свету справа нялёгкая, але ўсё магчыма для тых, хто верыць! Хоць не ўсё канешне залежыць ад нас, але напэўна залежыць многае. Хтосьці са святых казаў: «Рабі ў сваім жыцці так, як бы ўсё залежыла толькі ад цябе, а давярай Богу так, як бы ад цябе наогул нічога не залежыла.» Гэта простая хрысціянская формула, практыкуючы якую ў сваім жыцці мы ўжо не з'яўляемся безымянным натоўпам, да якога Езус прамаўляе толькі праз прыпавесці. Мы Яго вучні. І да нашых сэрцаў Езус сёння звяртаецца: Вы — соль зямлі. Вы — святло свету.
Будзьма жа ў сучасным свеце і соллю, і святлом, каб іншыя, бачучы нашае жыццё злучанае з вераю і нашымі добрымі ўчынкамі, праслаўлялі Айца, які ў нябёсах. Амэн.

Чытанні: Нядзельная Літургія слова

Comments
Post a Comment