Гамілія на V НВП, год А
"Я — Пан ваш, калі адкрыю магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магілаў вашых. І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць."
Дарагія браты і сёстры!
Як жа часта у нашым штодзённым жыцці мы імкнемся да таго, каб нешта мець. Можа таму, нашае шчасце часта прапарцыянальнае нашаму набытку. Чым больш дабротаў мы маем, тым у большай ступені мы становімся шчаслівымі. Гэта датычыць не толькі матэрыяльных дабротаў, але нашае жаданне мець ахоплівае значна большую сферу дабротаў: каб мець добрых бацькоў, сяброў, настаунікаў, мець добрую жонку, мужа, паслухмяных дзяцей…
Аднак свет, які для нас адкрывае Езус, мае крыху іншыя прынцыпы. Я жыву, каб не толькі набываючы мець шчасце для сябе, але жыву яшчэ і для таго, каб іншых рабіць шчаслівымі. Я існую для кагосьці. І зрабіць кагосьці шчаслівым я магу на меру свайго сэрца. Чым больш любові ёсць у маім сэрцы, тым больш я магу жыць для іншых. Вось гэтаму прынцыпу нас вучыць Езус.
Мае дарагія, жыццё сапраўднага хрысціяніна грунтуецца на тым, каб сваечасова пераключыцца з уласнага імкнення “набываць і мець” на імкненне “ любіць і быць” для іншых. А гэтая жыццёвы прынцып вельмі цесна звязаны з цярпеннем і з ахвярнасцю. Быць для кагосьці - гэта заўсёды ахвяраваць свой час.
Калі губляю майго бацьку, маё сэрца крывавіць, калі памірае маё дзіця, я страшна пакутую, бо з ім памірае частка мяне. Страта, таго што ёсць маім, заусёды нясе за сабою цярпенне і пакуты, а чым большая вартасць гэтай страты, тым больш пакутуе маё сэрца.
У найбольш балючых падзеях нашага жыцця мы асабліва бачым страту, якая нас моцна датыкае. Вельмі часта сэрца бунтуецца, становіцца бяссільным, здаецца, што перажываючы нейкія цяжкія падзеі, у нашым жыцці як бы губляецца грунт пад нагамі, жыццё нямае вялікай вартасці. І тады мы адчуваем, што шчасце нас пакінула. Бывае так, што падобную страту мы прыпісваем Богу, які нас карае. Толькі гэта не зусім так. Калі мы здольныя на боль і цярпенні, узглянуць вачыма веры, то можам заўважыць у найбольш драматычным моманце нашага жыцця не столькі страту, колькі перамяненне.
І менавіта аб такім перамяненні распавядае сённяшняе Евангелле. Сёстры памерлага Лазара адчуваюць вялікі боль па прычыне страты свайго брата. Марта выйшаўшы насустрач Езусу, з горыччу звятраецца да Яго: «Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой.» Чуем вельмі эмацыйныя словы, але яны не выражаюць роспач ці безнадзейнасць. Наадварот, Марта верыць, што Езус здольны перамяніць іх жыццёвую сітуацыю. Можа не ведае яшчэ як Ён гэта зробіць, але верыць, што Езус з'яўляецца тым, хто не толькі жадае дабра, але тым, хто можа даць гэтае дабро : «ведаю, - кажа Марта - што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе.» А каб развеяць усялякі сумніў, які перашкаджае сапраўднай надзеі, Езус кажа: «Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць.» І гэтыя словы Езуса ўсяляюць у сэрцы пакутуючых сёстраў надзею і ўмацоўваюць іх веру.
Такім чынам Цуд уваскрашэння Лазара становіцца знакам асаблівай Божай прысутнасці і дзейнасці Бога, дзеля таго, каб людзі паверылі у Езуса, якога паслаў Айцец: «Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне. Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне. Але сказаў дзеля натоўпу, які стаіць вакол, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне.»
Дарагія браты і сёстры! Набліжаючыся да таямніцы Хрыстовага Крыжа, асабліва ў перыяд Вялікага Посту, варта адкрыць наймудрэйшы спосаб перамены зямнога жыцця ў вечнае. Заключаецца гэта ў тым, каб мы змаглі убачыць, што ў нашым жыцці насамрэч ёсць істотным, а што не. Калі мы выразна пабудуем для сябе іерархію каштоўнасцяў, то запаведзь любові Бога і бліжняга для нас будзе не толькі тэорыяй, але практыкай усяго нашага жыцця.
Бо і ў нашым жыцці, настане гадзіна ахвяры, цярпення ці хваробы нашага блізкага чалавека, а можа нават нас саміх, калі я дасведчу маё уласнае цярпенне. Настане такая гадзіна, калі нашае шчасце і радасць пачнуць нас пакідаць. Варта тады прыпомніць словы Езуса, які заахвочвае да веры. Веры, якая дае магчымасць убачыць славу Божую, нават перад абліччам цярпенняў і выпрабаванняў.
Умілаваныя! Вялікі Пост, гэта той выдзелены нам момант часу, калі можам асаблівым чынам, задумацца над таямніцай цярпення і смерці. Езус не раскрывае да канца нам гэтую таямніцу, але ўвайшоўшы у яе Сам, запэўнівае нас, што цярпенні, больш таго нават смерць, маюць свой сэнс. Таму кожнае нашае цярпенне злучанае ў веры з цярпеннем Божага Сына заўсёды прыносіць плён.
Калі Богачалавек цярпеў і памёр, то не рабіў Ён гэта бессэнсоўна, шматлікія пакуты пакуты і крыж, які Ён вырашыў узяць за нас, не былі дарма. Пасля крыжовай смерці Езус заззяў хвалою ўваскрослага. А зараз заахвочвае кожнага, каб з адвагаю перамагаючы боязь, у пакоры сэрца мы прынялі увесь цяжар клопатаў і жыццёвага досведу.

Калі ж такая гадзіна у нашым жыцці яшчэ не надышла, то будзьма адважнымі, каб стаць побач таго чалавека, які у сваім жыцці такую балючую гадзіну перажывае. Менавіта наша прысутнасць у хвіліну досведу заўсёды прыносіць палёгку пакутуючаму чалавеку і перамяняе не толькі яго сэрца, але і нашае. Пры гэтым змяняе ў нашым жыцці памкненні зямныя на вечныя і непрамінальныя. А на заканчэнне сённяшняй гаміліі, хачу паўтарыць думку святога Айца Францішка: "Калі мы навучымся бачыць усё у святле Духа Святога, то тады зразумеем, што ўсё з'яўляецца ласкай." Амэн.
Чытанні: Нядзельная Літургія слова

Comments
Post a Comment