Гамілія на Пасхальную Вігілію
Сённяшняя
літургія Пасхальнай Вігіліі адкрывае перад намі таямніцу пераходу. Пераходу ад
смерці да жыцця, ад цемры да святла. Дарэчы слова “Пасха” так і тлумачыцца на
беларускую мову як “Пераход”. Мае
дарагія, у гэтую Святую Ноч у нашым жыцці таксама адбываецца сваеасаблівы
пераход.
Можа,
калі мы глыбей задумаемся, то ўзнікае пытанне, ці патрэбны нам такога роду
пераход? Мы жывем паводле Божых запаведзяў, прыйшлі на літургію Святой
Пасхальнай Ночы, памятаем пра Бога,
молімся, да касцёла прыходзім звычайна часцей чым ад свята да свята. Ці мы
патрабуем такі пераход? Можа яго патрабуюць толькі самыя закаранелыя грэшнікі і
бязбожнікі?
Дарагія,
той пераход, пра які апавядае кніга зыходу – калі Ізраэльскі народ вырушыў з
Егіпедскай зямлі, з палону, у зямлю абяцаную Богам і крочыу праз Чрвонае Мора,
пераход той не толькі з’яўляецца вобразам вызвалення з граху і паставай
навяртання. Апрача гэтага ён з’яўляецца вобразам вызвалення мяне з сітуацыі,
якая вядзе да граху, вызвалене ад непатрэбнай боязі за сябе.
Калі
мы жывем у пастаяннай боязі за сваё жыццё, то гэтая боязь паралізуе нашую
любоў. Я хацеў бы мець у сабе бязмежную любоў, хацеў бы каб такую ж ж любоў
дасвядчаць ад іншых людзей, але перашкаджае ў гэтым нейкая нябачная мяжа. На
якой стаіць крыж, дзе існуе смерць.
Калі
я люблю іншага чалавека (ці гэта ў сужэнстве, ці ў сям’і, ці ў сяброўскіх
адносінах) то ў пэўны час пачынаю заўважаць, што гэтая мая любоў не прыносіць
мне ніякай карысці, што мне каб падтрымліваць гэтую любоў, трэба укладываць усё
больш і больш уласных намаганняў. У такі момант паяўляецца крыж і я задаю сабе
чарговая пытанні: Ці варта? У імя чаго? Што я з гэтага буду мець?
Мая
боязь падказвае мне: супакойся, падумай пра сябе, навошта сябе мучыць… Калі я
паслухаюся сваёй боязі, я апынуся у падобнай сітуацыі як некалі апынуўся
Ізраэльскі народ. Так. Я траплю ў палон. З аднаго боку я маю ўсё што да жыцця
патрэбна, але з іншага боку я станаўлюся нявольнікам. Нявольнікам сваёй боязі.
Аднак у нашым жыцці з’яўляюцца такія моманты, калі я магу выйсці з гэтага
небяспечнага палону. Гэтыя моманты ёсць часам майго ўласнага пераходу. Маёй
асабістай “Пасхі”
Мае
дарагія як бачым Бог не пакідае свой народ у Егіпце, Ізраэльцы не асуджаныя на
палон навекі. Бог вырашыў вызваліць свой народ з гэтай нядолі і боязі, Ён
стварыў пэўны план для гэтага пераходу і гэты план у жыцці кожнага веруючага
дзейнічае ад часоў Маісея аж да сённяшняга часу.
Маісей
Божай рукою выводзіць сваіх суайчыннікаў з Егіпецкай зямлі, ажыццяўляе можам сказаць
незвычайны пераход праз чырвонае мора. Далёка на гарызонце пакідае збянтэжанага
фараона і яго магутнае войска. Для Жыдоў, якія не ўмелі плаваць, Чырвонае Мора
было б немагчымым шляхам да пераходу. Аднак. Нават немагчымае сталася магчымым.
Народ даверыўся Богу і вынік гэтага свабода і шлях да Абяцанай зямлі! Хто сёння
з’яўляецца маім фараонам? Дзе тое Чырвонае Мора, праз якое мне трэба прайсці?
Калі ў маёй свядомасці узнікаюць падобныя пытанні, значыць я на крок бліжэй да
свайго асабістага пераходу.
Пасха,
якая менавіта азначае пераход, гэта таксама назва той вячэры, якую Ізраэльцы
рыхтавалі перад сваім выйцем з Егіпту. Жыдоўскі народ меў даволі спецыфічны
спосаб святкавання гэтых значных падзеяў у сваёй гісторыі. Пасхальная вячэра
была не толькі успамінам мінулых збаўчых падзеяў, але была перажываннем нанова
тога гістарычнага вызвалення.. Вячэра тая стала прататыпам Святой Імшы.
Дарагія
браты і сёстры! Кожная Эўхарыстыя – гэта не толькі ўспамін падзеяў з Вячэрніка,
гэта пастаяннае перажыванне Пераходу Езуса Хрыста ад смерці да жыцця. Кожны з
нас запрошаны на гэты Пераход. Сёння кожны з нас: ты і я маем шанец вызваліцца
з палону ўласнай боязі і эгаізму, стаць новым чалавекам – чалавекам свабодным,
каб любіць; чалавекам шчаслівым, каб дзяліцца шчасцем з іншымі. Амэн.

Comments
Post a Comment