Гамілія на ўрач. Св. св. Пятра і Паўла

А ВЫ КІМ ЛІЧЫЦЕ МЯНЕ?

Дарагія браты і сёстры!

Гэтае пытанне, якое мы з вамі пачулі сёння ў Евангеллі, Хрыстус паўтарае больш менш дзве тысячы год. Паўтарае яго няспынна, звяртаючыся як да кожнага чалавека індывідуальна, так і да ўсяго Касцёла: КІМ ВЫ ЛІЧЫЦЕ МЯНЕ? І на пастаўленае пытанне, дарагія, нам трэба канкрэтна і адназначна даць адказ. Ды наогул, належыць даваць адказ пастаянна, бо Хрыстус заўсёды ставіць нам гэтае пытанне. Без канкрэтнага адказу, кім для мяне, для цябе з’яўляецца Езус Хрыстус, без адназначнага выбару Хрыста, нашая вера з’яўляеці нічым іншым як толькі зборам прыгожых традацый і абрадаў. Па-іншаму пазбауляецца усялякага сэнсу.

Звярніце ўвагу, дарагія браты і сёстры, што адказ св. Пятра з’яўляецца адначасова вызнаннем веры. Ён Езуса называе Божым Месіяй: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Гэта не толькі моўная дэкларацыя Пятра, словы апостала выражаюць значна больш, за імі ідуць чыны. Аднак само вызнанне Пятра не пазбавіла яго ад грэшнага сумніву, а нават не пазбавіла ад адрачэння. Памятаем, той момант, калі ён тройчы адрокся ад Хрыста. Самае важнае у гэтым, што апостал Пётр нягледзячы на свае людзкія ўпадкі і слабасці, застаўся верным Хрысту да канца, аж да мучаніцкай смерці, якая адбылася прыкладна ў 64 годзе.

Калі чытаем Евангелле, то можам заўважыць наступную рэч: Езус ніколі сябе не называе Месіяй, Ды і ў большасці Яго асобу абмяжоўвалі толькі да функцыі прарока, а вобраз месііі, які панаваў у тагачасным грамадстве, ідэнтыфікаваўся з палітычным лідэрам, якім Езус напэўна не з’яўляўся. Таму звычайныя людзі не бачылі Езуса як месію. Асноўнай, як лічылі, функцыяй месіі было вызваленне Ізраэльскага грамадства з Рымскага прыгнёту. Езус наватар у гэтай справе: Ён раскрывае праўдзівы вобраз Месіі.

Умілаваныя! Пытанне Езуса: “Кім вы лічыце мяне” стала запрашэннем да асабістага разважання, а ў выніку дало магчымасць дзяліцца досведам веры. Пётр ад імя ўсіх апосталаў вызнаў веру ў Хрыста, пасля чаго Езус адкрыў таямніцу сваёй мукі, смерці і ўваскрасення. Тое ж сёння Езус кажа і нам, якія вызнаем веру ў Яго як Божага Месію. Ён за гэта нам не абяцае салодкага жыцця ды залатых гор, Езус кажа нам выразна: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. 

А калі прыгледзімся асобе другога вялікага апостала св. Паўла. Яму Езус аб’яўляецца пад Дамаскам і звяртаецца словамі: Я Езус, якога ты пераследуеш. Гэта быў пераломны момант для св. Паўла. Па-іншаму Езус таксама ставіць яму гэтае пытанне: Кім ты Павел мяне лічыш? І адказам апостала народаў стала сапраўднае шчырае навяртанне і прыняцце Езуса як Божага Месіі у сваім жыцці, аж да мучаніцкай смерці. 

Дарагія! Калі мы будзем назіраць над жыццём іншых святых – убачым тое ж самае. За пытаннем, якое ставіць ім Езус, ідзе канкрэтны адказ і жыццёвы выбар. Менавіта апошняе і ўплывае на паставу нашай веры, на практыку і жыццё паводле веры. Па-іншаму нашая вера будзе на столькі моцнай, на колькі моцна мы вызнаем Езуса як нашага Пана і Месію. 

Тое, што “Валадарства Божае сярод нас”-неаднаразова падкрэсліваў Езус, але яно не абмяжоўваецца толькі зямной рэчаіснасцю. Такое разуменне было б памылкай. Езус, часцей за ўсё, называў сябе “Сынам Чалавечым”. Вобраз гэты несумненна зачэпнуты са Старогат Запавету і ўзнікае ў візіі прарока Даніэля, дзе Сын Чалавечы як Божы Месія прыходзіць на прыканцы часоў, каб судзіць зямлю. А паколькі Езус строга загадаў апосталам нікому не казаць пра гэта, то спачатку вера апосталаў у Езуса як Месію Божага была зарэзервавана толкі для іх. А ўжо ад тога моманту, калі Езус прайшоў праз досвед пакутаў і крыжа, толькі пасля смерці і ўваскрасення, калі Дух Святы ўмацаваў ўсімі патрэбнымі дарамі і ласкамі вучняў Хрыста, яны пачалі прапаведваць керыгму веры – Езус – гэта Божы Месія.

Дарагія браты і сёстры! Кожны ахрышчаны, кожны з нас акунуўся ў таямніцу Укрыжаванага Хрыста Месію. Калі мы хочам разам прабываць у Яго хвале, то павінны прыняць Ягонае запрашэнне да нясення штодзённага крыжа. Бо ўваход на шлях веры ў Хрыста як Божага Сына патрабуе ад нас канктэтнага адказу. Або так, або не. У веры мы няможым быць летнімі: можам быць або гарачымі, або халоднымі. 

А сёння які адказ на пастаўленае Езусам пытанне –кім вы лічыце мяне - магу даць я? Амэн.

Comments

Popular posts from this blog

Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Гамілія на IX звычайную нядзелю, год С

Гамілія на 3 ВН, год В