Гамілія на XXVI ЗН, год А
"Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, і навучы мяне сцежкам Тваім."
Дарагія браты і сёстры!
Дарагія браты і сёстры!
Навука Езуса, звернутая да нас у Божым слове, дазваляе ўбачыць, той шлях, якім крочыць Сам Божы Сын. Ён моцна жадае, каб мы, апынуўшыся на гэтым шляху і, навучаныя Божым сцяжынкам, ніколі ўжо нікуды ад гэтага шляху не адыходзілі.
Сённяшняе Евангелле нам дае чарговую тэму для роздуму і апавядае аб паслухмянасці Божай волі. У сённяшняй прыпавесці ўзгаданы два браты, якія былі пакліканы працаваць у вінаградніку свайго бацькі. Першы сын, як мы чулі, станоўча выразіў гатоўнасць выканаць волю бацькі, але ў выніку так яе і не выканаў, а другі, пасля таго як легкадумна адмовіўся, ўсё-такі апамятаваўшыся здзейсніў бацькоўскі наказ. Гэтая мудрая гісторыя для нас з вамі з'яўляецца перасцярогай і вучыць таму, каб быць пільнымі, заклікае нас да веры, якая абапіраецца на канкрэтных учынках, веры, якой сапутнічае навяртанне. Бо само вызнанне веры як і прыналежнасць да Касцёла, без канкрэтных дзеянняў не дае гарантыю збаўлення. Разам са словамі вызнання веры трэба, каб ішлі ўчынкі паводле гэтай веры.

Умілаваныя ў Хрысце Пану! Па-першае ў евангельскай прыпавесці, скіраванай да настаўнікаў Ізраэльскага народу, Езус асцерагае нас ад празмернага самазадавальнення. Ён скіроўвае гэтыя словы да першасвятароў і старэйшынаў, каб тыя задумаліся над сваімі паводзінамі, над жыццём і над сваімі адносінамі да Бога. Ці яны паслухмяныя Богу і ці вераць самі ў тое, што навучаюць. Езус жадаў ускалыхнуць іх сумленні, каб яны для сябе зрабілі нейкія высновы. Каб заўважылі прысутную ў іх крывадушнасць, прызналіся ў ёй самі перад сабою і пажадалі ад гэтай крывадушнасці пазбавіцца. Нажаль большасць з іх так і не здала Езусавага экзамену.
Надыйшоў час выпрабавання, калі з'явіўся спачатку Ян Хрысціцель, навуку яго не прызналі і адкінулі. Потым з'явіўся сам Месія — дык і ў Яго не паверылі. Зацыкліліся на сваім аўтарытэце з якога былі задаволеныя і так ў ім трывалі, а мытнікі і грэшнікі, прымаючы Янавы Хрост і слухаючы навуку Езуса, навярталіся да Бога.
Старэйшыны народу, першасвятары і кніжнікі, тыя з іх, хто стаяў пад крыжам Хрыста, замест пакаяння, здзекваліся з Езуса. Іх нават не ўзрушылі словы, якімі Езус за Іх маліўся: «Ойча прабач ім, бо не ведаюць што робяць». Яны проста адракліся ад Яго. А вось адзін са злачынцаў, які быў побач укрыжаваны, змог убачыць у Езусе Збавіцеля і не толькі ўбачыць, але паверыць і праз гэта ўвайсці ў брамы вечнага жыцця. І як бачым тыя, якія лічылі сябе самымі галоўнымі і першымі, насамрэч сталі апошнімі.
Сусветнавядомы Андрэ Фрассар, сябар святога Яна Паўла ІІ, з дзяцінства выхоўваўся ў выключна атэістычнай атмасферы. Яго бацька быў вядомым палітычным дзеячам, заснаваў на пачатку 20 стагоддзя французкую камуністычную партыю і быў яе першым сакратаром. Калісьці, дзякуючы свайму сябру Андрэ першы раз прыйшоў да касцёла і калі ўбачыў у манстранцыі Гостыю, перажыў навяртанне. Выходзячы са святыні ён вельмі проста адказаў свайму веруючаму сябру: «Бог сапраўды існуе». А вось ягоны веруючы сябар, у будучым быў відавочна вельмі пэўны сябе і нажаль згубіў веру. Чаму так стала? Напэўна не хапіла пільнасці і трываласці. А можа быў як тыя кніжнікі празмерна самазадаволены.
Па-другое словы не могуць існаваць без чынаў. У жыцці, падобна як і ў сённяшняй прыпавесці, словы нічога не значаць, калі не падмацаваны канкрэтнымі дзеяннямі. Разам са словамі лічацца таксама і чыны. Канешне, словы парушаюць, заахвочваюць, але ўчынкі, калі ідуць за словамі, то прамаўляюць яшчэ мацней. Бо словы заахвочваюць, а ўчынкі прыцягваюць. Сапраўды словы маюць у сабе вялікую сілу, асабліва, калі за імі ідуць учынкі.
Святы папа Ян XXIII любіў шмат казаць і прыгожа казаў, часамі толькі непакоіла яго тое, ці прынясуць сказаныя ім словы адпаведны плён. Дзякуючы яго моцнай веры і трываласці ў ёй, духоўны плён яго словаў быў вялікі. Тое, што ён казаў, было правілам яго жыцця: «Даверыцца Богу, мець у сэрцы супакой, быць цярплівым і ва ўсіх справах рабіць дабро, а не зло». Прынцып просты, можа нават банальны, але як паказала жыццёвая практыка, годны да наследвання.

Дарагія! Штодня мы пераконваемся ў тым, што няма ў нашым свеце нічога вечнага: усе справы, якія здзяйсняе чалавек ці гэта прыгажосць і веліч архітэктуры, ці навукова тэхналагічны прагрэс - усё гэта нетрывалае, прамінальнае і таму, раней ці пазней знікне. З гэтага свету мы можам скарыстацца: з усіх здабыткаў і вынаходніцтваў, але нельга ў іх пакласці сваю надзею. Іншая справа — гэта нашыя добрыя ўчынкі. Вось яны трывалыя. Для нас неаднойчы яны могуць паказацца незаўважальнымі, аднак значаць яны вельмі шмат. Як кажа сам Езус Хрыстус іх не знішчыць ні ржа, ні моль, ані нават злодзей. Кожны добры ўчынак здзейснены ад сэрца, незацемнены дрэнным намерам, няможа проста так знікнуць. Гэта наш скарб.
За кожны такі ўчынак сам Бог нам адудзячыць, часткова ўжо тут на зямлі, а ў вечнасці атрымаем узнагароду за чыны ў поўнай меры. І канешне для нас, людзей веруючых, самай каштоўнай узнагародай з'яўляецца нашае збаўленне. І, каб збаўленне стала нашым удзелам, належыць нашыя добрыя учынкі выконваць у еднасці з Богам, значыць быць у стане асвячальнай ласкі. Тады нашыя ўчынкі прынясуць найбольшы плён. Бог жадае, каб мы былі з'яднанымі з Ім праз любоў. Тады кожны наш учынак будзе заслугоўваць неба.
І апошняе, што можам узяць да сэрца з сёняшняй прыпавесці - гэта імкненне да навяртання. Са словаў Езуса, другі сын, хоць спачатку не паслухаў свайго бацьку і адказаў яму «Не хачу!», аднак жа праз пэўны момант адумаўся і ўрэшце выканаў яго волю. Хоць для яго гэта лёгкім не было.
Умілаваныя браты і сёстры! Кожны з нас праз свой грэх падобны да гэтага другога сына, які кажа «Не» свайму бацьку. Не трывайма доўга ў гэтым бунце, але як мага хутчэй стараймася апамятавацца. Добрая нагода для гэтага сакрамэнт Споведзі. Міласэрны Айцец чакае кожнага ў канфесіянале, каб паяднаць з Сабою і даць нам ахвочую волю і моцныя сілы, каб выканаць тое жыццёвае заданне, якое кожнаму Бог даручыў.
Можа нам здаецца, што нямаем на гэта адпаведных сілаў, можа проста не хочам ці існуе нейкая іншая прычына па якой мы няможам рэалізаваць дадзены Богам патэнцыял. То яшчэ больш важным для нас з'яўляецца сакрамэнтальнае паяднанне з Богам, бо яно не толькі нас ачысціць ад грахоў, але зробіць нас гатовымі і ахвочымі адказаць любоўю на Божую любоў. Пане, дай кожнаму з нас сілу, каб мы вытрывалі ў Тваёй любові. Каб не толькі словам, але і чынам, заўсёды маглі выконваць Тваю волю. Амэн.
Чытанні: Нядзельная Літургія слова
Чытанні: Нядзельная Літургія слова

Comments
Post a Comment