Віншаванне на Божае Нараджэнне_2014


Божае Нараджэнне A. D. 2014

«Радуйцеся ў Пану заўсёды.
Яшчэ раз кажу радуйцеся!»
Філіп. 4, 4













Дарагія ў Хрысце Пану!



Нарэшце наблізіўся той час, калі пасля адвэнтавага чування, мы чарговы раз становімся сведкамі таямніцы Хрыстовага Ўцелаўлення! Шмат знакаў, ведаем гэта са Святога Пісання, сапутнічала гэтай даўгачаканай падзеі і абвяшчала хуткае прыйсце на свет Эммануэля.

Таямніца Божага Нараджэння — гэта збаўчая ініцыятыва Бога, праяўленне Яго міласэрнасці і вернасці тым Абяцанням, якія весцілі прарокі. Для нас нараджэнне Збаўцы з'яўляецца вялікім знакам надзеі, які канчаткова рэалізаваўся ў Пасхальнай таямніцы.

Няхай радасць, да якой нас заахвочвае Апостал Народаў, прысутнічае сярод нас, асабліва ў гэты ўрачысты перыяд Божага Нараджэння і перамяняе нашую неаднойчы шэрую і звычайную штодзённасць, а разам з ёй і нас. А любоў і цяпло Святой Сям'і няхай стануць для нас добрым прыкладам братэрскай еднасці і супакою. 

У год кансэкраванага жыцця на парозе юбілею 500-годдзя з дня нараджэння Нашай Маці св. Тэрэзы ад Езуса, у чуванні і малітве перад Уцелаўлёным Словам.
Супольнасць кармэлітаў босых у Нарачы

а. Пётр Фарына OCD
а. Андрэй Авен OCD




Comments

Popular posts from this blog

Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Гамілія на IX звычайную нядзелю, год С

Гамілія на 3 ВН, год В