Віншаванне з Вялікаднем_2015
«Аллелюя!
Слаўце Бога нашага,
усе
слугі Яго, якія Яго баяцца, малыя і
вялікія...
Бо
надышоў час шлюбу Ягняці, і жонка Яго
прыгатавана. Аллелюя.» (пар. Ап. 19, 5-7)
Дарагія
ў Хрысце Пану!
Добрая
вестка аб пустой грабніцы сведчыць аб
неверагодным цудзе Езуса Хрыста, аб Яго
Уваскрасенні. Аб ім Езус шмат казаў
сваім вучням, але толькі сёння яны
пераканаліся што значыць уваскрэснуць
і ўжо зразумелі словы свайго Настаўніка,
якія калісьці былі для іх закрытыя і
паверылі сказанаму ў Пісанні.
Мы,
якія жывем сёння ў 21 стагоддзі, так як
і першыя сведкі цуду ўваскрасення,
становімся вестунамі праўды аб перамозе
Езуса Хрыста і разам з Ім ўдзельнічаем
у Яго пасхальнай радасці. Езус Жыве! Ён
уваскрос! Гэты заклік з'яўляецца самым
радасным вызнаннем для ўсіх пакаленняў
веруючых у Езуса Хрыста.
Няхай
Езус Хрыстус Уваскрослы заўсёды збірае
нас каля сябе як сапраўдных сваіх вучняў,
дзеля таго, каб благаславіць нас і нашыя
супольнасці, каб у нашым асяроддзі
заўсёды прысутнічала жывая вера, якая
дазволіць нам з адвагаю несці свету
Евангелле, Прароцтва і Надзею.
У
год кансэкраванага жыцця, на парозе
юбілею 500-годдзя з дня нараджэння Нашай
Маці св. Тэрэзы ад Езуса, дзелімся з Вамі
Добрай Весткай аб Уваскрослым Хрысце.
Супольнасць
кармэлітаў босых у Нарачы
а. Пётр Фарына OCD
а. Павел Герман OCD
а. Андрэй Авен OCD
Christus
resurrexit! Χριστός
ἀνέστη! Хрыстус
уваскрос!
ВЯЛІКДЗЕНЬ A.D.
2014
Comments
Post a Comment