Гамілія на XXVI ЗН, год В

«Слова Тваё, Пане, гэта праўда, асвяці нас у праўдзе.»



Дарагія браты і сёстры!

Да вышэй узгаданых словаў, якія мы пачулі ў акламацыі варта дадаць яшчэ адныя словы з Евангелля паводле Яна: «Езус адказаў: Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць аб праўдзе» (Ян 18, 37) Гэты адказ Езуса Хрыста, які Ён зрабіў рымскаму намесніку, адкрывае перад намі гарызонты як пасланніцтва самога Хрыста, так і пасланніцтва чалавека ў Хрысце.

Калі паглядзець і прааналізаваць навучанне Езуса, то можам заўважыць дзіўны факт, што нават Яго супраціўнікі казалі Яму: «Настаўнік мы ведаем, што Ты праўдзівы і праўдзіва шляху Божаму вучыш». А іншым месцы Евангелле кажа, што шматлікія людзі вельмі здзіўляліся Ягонаму навучанню, бо Езус вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. Словы Настаўніка з Назарэта былі «Поўныя моцы», а гэтую моц Езус чэрпаў з крыніцы, аб якой казаў: «Маё вычэнне- не Маё, а Таго, хто паслаў Мяне».

Дарагія! Менавіта словы Езуса, з моцаю і ўладай, а таксама апінія, якая склалася навокал аб Езусе як аб чалавеку праўдзівым, які вучыць Божым шляхам паспрыяла ўзросту аўтарытэта Езуса як Настаўніка. Езус казаў: «Вы Мяне называеце Настаўнікам і Панам і добра кажаце, бо Я ім з'яўляюся.» Езус з'яўляецца настаўнікам праўды, Панам Божай навукі. Аб гэтай праўдзе Езус заўсёды даваў сведчанне: калі прамаўляў, навучаў, калі аздараўляў і калі паміраў на крыжы. Такім чынам Хрыстус прыйшоў на гэты свет, каб даць сведчанне праўдзе, каб мы, ягоныя вучні, асветленыя той жа Праўдай, таксама давалі добрае сведчанне.

Хрыстовы Касцёл адказны за абвяшчэнне Евангелля па ўсім свеце, адказны за дэпазіт веры і навуку якую абвяшчае ў Імя Хрыста. Але маючы напамін ад Маісея і Езуса, які мы чуем у сённяшнім Божым слове, сведчыць аб тым, што дзейнасць Бога не абмяжоўваецца толькі інстытуцыяй, але дзейнічае Бог ва ўсім свеце.

Давайце затрымаемся і крыху паразважаем над тэкстамі з Бібліі. Менавіта ў кнізе лічбаў чытаем, што Маісей, які кіраваў жыццём выбранага народу, радзе старэйшынаў у колькасці сямідзесяці чалавек быў пераказаны прароцкі дух. Падчас сабрання двух чалавек не было, яны былі ў гэты час на тэрыторыі лагера, але Дух напоўніў нават іх. Езус Навін дакараў Маісея, каб ім забараніў прарочыць, але Маісей, разумеючы зайздрасць сына Нуна, спакойна тлумачыў яму сваю радасць з Божай дзейнасці, якая пераўзыходзіць звычайнае чалавечае разуменне. Наогул Маісей жадаў, каб увесь выбраны народ прарочыў.

Маісей размаўляў з Богам тварам у твар і таму добра ведаў, што ніхто няможа сабе прысвоіць Божую дзейнасць і ласку, ён ведаў што трэба радавацца кожнаму знаку такой дзейнасці Бога ў свеце.

Падобная гісторыя мела месца ў жыцці Езуса. Менавіта яго вучні казалі Яму, што хтосьці, хто не належыць да кола апосталаў і вучняў, у імя Езуса выганяе злых духаў. Яны бачучы гэта яму забаранілі выганяць злых духаў. Вучні Езуса маюць тыпова манапольнае мысленне. Езус Хрыстус адразу карэкціруе іх светапогляд, каб не перашкаджалі тым, хто чыніць цуды ў Яго імя. “Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі.”

Нятрэба здзіўляцца, мае дарагія, што Дух Святы дзейнічае далёка па-за межамі Касцёла, дзе Ён існуе як інсцітуцыя, арганізоўваючы рэлігійнае жыццё. Майма адвагу, дарагія браты і сёстры, даверыцца Богу, асабліва ў той час, калі нашыя родныя ці блізкія яшчэ не гатовыя, не дараслі ў духоўным плане да рашучага адказу і выбару шляху веры. На такія рашэнні часам трэба чакаць не адзін год. А гэтае чаканне з нашага боку павінна праяўляцца ў шчырай малітве і вялікай зычлівасці да іх, да тых людзей якія патрабуюць ласкі навяртання. Гэтыя дзве дзейнасці з нашага боку не дазволяць ім адысці і загінуць.

Калі кіравацца толькі чыста чалавечым разуменнем, то ні аднаразова ў нас могуць апусціцца рукі, калі бачым так шмат людзей, якія крочаць шляхамі вельмі далёкімі ад Касцёла. Аднак дзейнасць Божай ласкі значна перакрочвае чалавечае разуменне і гэта дазваляе нам давяраць моцнай малітве і нашай ахвяры. Варта памятаць, калі каля нас знаходзяцца людзі, якія з недаверам адносяцца да прадстаўнікоў Касцёла, наогул да Касцёла як інсцітуцыі, але адкрытыя на Божую дзейнасць і ласку, раней ці пазней Дух Святы давядзе іх да сустрэчы з прабачаючым Богам і супольнасцю Касцёла. 

Дарагія браты і сёстры! Мы пакліканы, каб словам і сведчаннем несці сучаснаму свету Хрыста. Езус нас запрашае да еднасці. Бо толькі ў ёй мы можам быць асветленымі Праўдай, нягледзячы на нашую людскую слабасць, грахі і памылкі. Праўда вызваляе і дае моц быць верным Хрыстоваму слову і заахвочваць да гэтага іншых. Амэн.

Comments

Popular posts from this blog

Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Гамілія на IX звычайную нядзелю, год С

Гамілія на 3 ВН, год В