Гамілія на ІІІ НВП, год С
«Таму, калі некаму здаецца, што ён стаіць, няхай глядзіць, каб не ўпасці.»
Дарагія браты і сёстры!
Божае слова нам сёння выразна прыпамінае пра той момант, калі Бог асаблівым чынам уваходзіць у гісторыю габрэйскага народу.
Такі здавалася б доўгі час народ не чуў Божага голасу, сярод нялёгкага жыцця ў Егіпце, якое працягвалася больш за чатырыста год і вось надыйшоў той збавенны час, калі Бог пастанавіў выбавіць свой народ праз слугу свайго Маісея. "Я добра бачыў пакуты народа Майго ў Егіпце, Я чуў крык ягоны з-за прыгнятальнікаў яго. Я ведаю яго цярпенні. Таму сышоў Я, каб вызваліць яго з рук егіпцянаў і вывесці яго з гэтай зямлі ў зямлю добрую і прасторную, дзе сочыцца малако і мёд."
Такі здавалася б доўгі час народ не чуў Божага голасу, сярод нялёгкага жыцця ў Егіпце, якое працягвалася больш за чатырыста год і вось надыйшоў той збавенны час, калі Бог пастанавіў выбавіць свой народ праз слугу свайго Маісея. "Я добра бачыў пакуты народа Майго ў Егіпце, Я чуў крык ягоны з-за прыгнятальнікаў яго. Я ведаю яго цярпенні. Таму сышоў Я, каб вызваліць яго з рук егіпцянаў і вывесці яго з гэтай зямлі ў зямлю добрую і прасторную, дзе сочыцца малако і мёд."
Мы добра ведаем гэтую гісторыю, калі ўпарты фараон, урэшце адпускае ізраэльцаў на пустыню і тыя выходзяць з Егіпту, таксама ведаем, што на гэтым усё не скончылася, фараон пашкадаваў, што так хутка адпусціў габрэйцаў і пасылае за імі сваё войска, свае калясніцы, сваіх вершнікаў. І вось тут асаблівым чынам Бог паказвае сваю моц: габрэйскі народ праходзіць праз Чырвонае мора, а егіпецкае войска там знаходзіць сабе пагібель.
Паглядзіце як доўга народу прыйшлося чакаць на ратунак. Напэўна спачатку ім жылося някепска ў Егіпце, але потым, калі народ значна памножыўся, а пра Юзафа забыліся, егіпцяне распачалі прыгнятаць габрэяў і тыя апынуліся ў вельмі нялёгкай сітуацыі. Усе разам збегчы яны не маглі і таму, каб звадзіць канцы з канцамі ім прышлося прыняць гаротны лёс, змірыцца са сваім становішчам і жыць далей, працуючы на Егіпет.
Дарагія! Але на гэтым не заканчваецца гісторыя габрэйскага народу. Сёння чуем як Бог, звяртаючыся да Маісея кажа, што ведае пакуты народу і неўзабаве народ выйдзе з ярма прыгнятальнікаў. Атрымае ў спадчыну іншую зямлю добрую іўрадлівую. Бог запланаваў для свайго народу адмысловы пабег, кіраўніком якога стане Ён сам. І гэтыя падзеі, стануць для нас правобразам перамогі, якую Хрыстус здабыў для нас, вызваляючы з палону граху і д'ябла. Аб гэтым сёння ўзгадвае апостал Павел, тое аб чым мы чулі ў другім чытанні: скалою, якая спадарожнічала выбранаму народу, які выйшаў з егіпецкай няволі быў Хрыстус. І гэта стала прыкладам для нас.
Выхад з Егіпту для нас мае вельмі вялікае значэнне, не толькі тэалагічнае, але практычна-жыццёвае, ў якім заключаецца Божая педагогіка адносна нас, якія па жыцці таксама перажываем пэўныя цяжкасці і патрабуем выхаду з нашых складаных сітуацый, асабліва з такіх, якія нам здаюцца бязвыхаднымі. Цяжкая фінансавае становішча, незразуменне з боку родных, сур'ёзныя канфлікты з калегамі па працы, пастаянныя даўгі, якія ідуць за намі як царская світа, усё гэта і таму падобнае спрычыняецца да таго, што мы становімся падобнымі да габрэйцаў-парабкаў фараона. І тады ў нашым жыцці ствараецца такая экстрымальная сітуацыя, якая патрабуе ўцёку. Мы канешне можам змірыцца з ёю, зрабіць выгляд, што яе няма, але ад гэтага нам лягчэй не стане. Нам трэба шукаць выйсця.
Я ўпэўнены, што нам нятрэба будзе чакаць чатырыста год, як ізраэльцам, каб выйсці з нашых праблемаў, але напэўна цярплівае чаканне нам не пашкодзіць. Давайце падумаем разам: хто стаў асноўным ініцыятарам выхаду з Егіпту? Адказ напэўна мы ўсе добра ведаем — Бог. Ён арганізаваў вызваленне свайму народу. Ён, як мы сёння чуем, нават адкрывае сваё імя Маісею: «Тады сказаў Бог Майсею: Я ЁСЦЬ, ЯКІ ЁСЦЬ. І сказаў: Так скажаш сынам Ізраэля: ЯКІ ЁСЦЬ паслаў мяне да вас.»
Вось тут мы маем галоўную падказку — выхад з праблемаў мы можам знайсці, калі даверымся Богу, які жадае нас пазбавіць гэтых праблемаў, бо жадае для нас толькі дабра. Гэта першы крок у нашым асабістым выйсці «з якбы нашага Егіпту», з тога складанага становішча, якое выпала на наш лёс. Тут важны наш давер Богу, які з'яўляецца ініцыятарам нашага вызвалення, як таксама цярплівае чаканне, пэўных знакаў часу, якія для нас стануць сігналамі, да пэўных дзеянняў.
Умілаваныя! Першае, на што звяртае ўвагу нам Езус, гэта тое, каб мы імкнуліся перажыць сваё выйсце з Егіпту у духоўным жыцці. Трапляючы ў грахі і залежнасці мы становімся рабамі граху і дрэнных звычак і, хоць мы можам прывакнуць да такога жыцця, яно ніколі не прынясе нам сапраўднай радасці і пачуцця свабоды, калі мы не пакінем такі наш гаротны стан душы. Хрыстус жадае нас вызваліць з палону граху, таму ў вобразах дае нам павучэнне, як гэта ўчыніць.
Езус сам для нас стаў ініцыятарам нашага выйсця з палону граху, калі дзве тысячы год таму памёр за нас на крыжы. Праз гэта Езус паказаў нам шлях выйсця, формулу для рашэння ўсіх нашых жыццёвых сітуацый, а перадусім на сваім уласным прыкладзе паказаў жыццё чалавека тут на зямлі: якім павінна быць жыццё хрысціяніна. Езус — гэта рашэнне ўсіх нашых праблемаў. Па-чалавечы мы не ўсё можам вырашыць, але паверыўшы ў Міласэрную любоў і кіруючыся яе прынцыпамі, мы заўсёды пераможам усе жыццёвыя цяжкасці і зразумеем, што не такія яны ужо і невырашальныя, як нам гэта раней здавалася. Важна нашае асабістае жаданне даверыцца Хрысту і рашучае дзеянне, каб адкрыцца на Ягоную ласку.
Дарагія браты і сёстры! Кожны з нас з'яўляецца тым вінаграднікам, аб якім сёння казаў Езус у Евангеллі. І ад кожнага з нас Бог чакае духоўных пладоў: справядлівасці, спачування, супакою, прабачэння, любові... Цікава, якімі вінаграднікамі мы з'яўляемся, варта аб гэтым задумацца. Асабліва пакуль маем час. Як бачым Езус старанна даглядае свой вінаграднік, заўсёды яго абкапвае, абкладае ўгнаеннем — па-іншаму жадае багатага плёну ад нас. Не хоча, каб у будучым мы былі ссечаны і кінуты ў агонь, як сухое ні на што не прыдатнае дрэва. Езус верыць у нас, у нашае навяртанне, Ён арганізуе для нас уцёк, ад граху, д'ябла, ад нашых праблемаў і цяжкасцяў, калі толькі мы на гэта згодныя. Езус верыць у нас, а мы ці верым у Яго? Амэн.
Чытанні: Catholic.by

Comments
Post a Comment