Гамілія на XXVI звычайную нядзелю, год А

Дарагія браты і сёстры! Напэўна шмат хто з нас памятае такія моманты са свайго жыцця, калі нас прасілі нешта зрабіць, мы казалі, што гэта зробім, але ўся гэтая справа так і заставалася не кранутай. Асабіста мне зараз прыпамінаюцца моманты, калі я вучыўся ў школе і бацькі, ведаючы маю прыроджаную схільнасць да ляноты, заклікалі мяне, каб я ішоў вучыць урокі. Часцей за усё мой адказ гучаў – так, зараз пайду, але вельмі часта гэтае зараз цягнулася увесь вечар і так і не наступала. Сённяшняя евангельская прыпавесць – класічны прыклад гэтаму. Два сыны, якія аднолькава дарагія для бацькі, па-свойму ўспрымаюць бацькоўскую просьбу. Першы, шчыра кажучы адмовіўся, рашуча выразіў сваё нежаданне працаваць. Другі сын наадварот – даў пазітыўны адказ свайму бацьку. У рэшце што атрымалася? З іх дваіх на працу ў бацькоўскі вінаграднік пайшоў менавіта першы. Мяркую першасвятары і старэйшыны народу добра зразумелі гэтую прыпавесць Езуса. Для іх яна стала відавочнай, асабліва ў той момант, калі Езус, пас...